Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.01.20

Збор прапаноў па пытаннях удасканалення адміністрацыйнай адказнасці

Праводзіцца збор пажаданняў па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленню мер адміністрацыйнай адказнасці.

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2019 г. № 247рп для падрыхтоўкі комплексных прапаноў па карэктыроўцы Кодэкса ад адміністрацыйных правапаруннях створана міжведамасная экспертная камісія пад кіраўніцтвам Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Чупрыс Вольгі Іванаўны. 

У склад названай камісіі ўвайшлі прадстаўнікі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, міністрэтстваў юстыцыі, унутраных спраў, па падатках і зборах, іншых ведамстваў, прадстаўнікі Парламента, а таксама навуковай супольнасці.

У межах работы камісіі ажыццяўляецца вывучэнне як меркавання дзяржаўных органаў і арганізацый, упаўнаважаных складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія з'яўляюцца рэгулятарамі адпаведных грамадскіх адносін, так і грамадзян, і суб'ектаў гаспадарання.

Збор пажаданняў па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленню мер адміністрацыйнай адказнасці, а таксама прыкладаў і жыццёвых сітуацый, якія ілюструюць іх, ажыццяўляюцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. 

Сабраныя матэрыялы будуць прааналізаваныя і выкарыстаны пры падрыхтоўцы новага заканадаўчага акта.

Прапановы можна накіроўваць да 24 студзеня 2020 г.:

Звяртаем вашу увагу!

Накіраваныя ў НЦПІ у межах дзейнасці камісіі прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Раздзелы сайта