Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.05.19

Дзень абароны дзяцей

30 мая ў Лёзненскім сацыяльна-педагагічным цэнтры адбылося свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчат у гэты дзень прыйшлі намеснік старшыні Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта Дзерваед І.А., начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк", дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Жынгель А.В., начальнік аддзела па адукацыі Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта Асіран Р.А. 

Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку і группы дзённага знаходжання, сумесна з удзельнікамі аб'яднанняў па інтарэсах Лёзненскага цэнтра дзяцей і моладзі, падрыхтавалі святочны канцэрт. Хлопчыкі і дзяўчаты спявалі, танчылі, чыталі вершы. І канечне ж, ніхто з іх не застаўся без салодкіх падарункаў ад ААТ "Белаграпрамбанк".

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта