Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.06.19

Паседжанне клуба замяшчальных бацькоў

14 чэрвеня на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Лёзненскі сацыяльна-педагагічны цэнтр" адбылося паседжанне клуба замяшчальных бацькоў па пытаннях прававога рэгулявання выхавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Перад прыёмнымі бацькамі выступіла спецыяліст інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Лёзненскага райвыканкама Атрошчанка І.М.

Удзельнікі паседжання падрабязна абмеркавалі пытанні адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх, прававой адказнасці замяшчальных бацькоў, сацыяльныя ільготы пры паступленні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

У межах практычнай часткі, удзельнікам паседжання былі прапанаваны метады і прыемы працы з падлеткамі, якія маюць цяжкасці ў паводзінах.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта