Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.07.19

Аздараўленчы лагер "Пунсовыя ветразі"

З 9 па 17 ліпеня на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Лёзненскі сацыяльна-педагагічны цэнтр" быў арганізаваны дзіцячы аздараўленчы лагер "Пунсовыя ветразі".

Незабыўнымі гэтыя 9 дзён сталі для дваццаці пяці хлопчыкаў і дзяўчат, якія змаглі не толькі адпачыць і ўмацаваць сваё здароўе, але таксама даведаліся шмат цікавага пра сваю Малую радзіму, навучыліся правілам бяспечных паводзін, і проста цудоўна правялі час разам з сябрамі!!! Кожны дзень змены быў напоўнены цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі: наведванні дзіцячай бібліятэкі, музея, кінатэатра "Світанак", аддзела па надзвычайных сітуацыях, басейна, вяровачнага гарадка, гульня ў лазэртаг, экскурсіі, паходы, атрадныя святы і дыскатэкі!!!

Дзякуем усім, хто дапамог зрабіць адпачынак выхаванцаў аздараўленчага лагера "Пунсовыя ветразі" яскравым і незабыўным!!!

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта